Вы праглядаеце журнал [info]suziralnik

Папярэдні запіс | Наступны запіс


У Лепелі адкрылі помнік Льву Сапегу — „Наша Ніва“

11 верасня ў Лепелі ўрачыста адкрылі помнік вялікаму гетману і вялкаму канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу. Адзін з вядомейшых беларускіх магнатаў пэўны час валодаў гэтым горадам.
       ...Ініцыятарам стварэння помніка славутаму палітычнаму і ваеннаму дзеячу ВКЛ стаў пробашч мясцовай рыма-каталіцкай парафіі святога Казіміра ксёндз Андрэй Аніскевіч. Пры гэтым, як паведамляе сайт lepel.by, катэгарычны пратэст выказвала праваслаўная царква.“
 
        З аднаго боку, — мяркуе Vaš Suziralnik, — сапраўды цяжка штосьці-бы запярэчыць, ды не спачуваць, каб — як гэткая падзея акрэсьлена ў арыгінальным тэксьце на lepel.by„в Лепеле на один культурный объект стало больше“. З другога боку,
можна-бы тактоўна выказаць здагадку, пэўна найбольш зьдзіўлены пастаўленьнем такога помніку быў-бы сам Леў Сапега. — Бо нябожчык канцлер ВКЛ прыгадаў-бы (калі мабыць не адразу) сваю ролю ў гісторыі Лепля хіба што ў той сувязі, што якісьці там Стары Лепель належыў яму напрацягу каля 20 гадоў, ды што потым ён падараваў гэтае мястэчка, разам з ваколіцамі, у т.л. паселішчам Белым (Новым Лепелем — сучасным), з усім начыньнем і падданымі жыхарамі, манашкам кляштара бэрнардынак пры касьцёле сьв. Міхала ў Вільні. Гэтак, зь ягонай сапежынскай ласкі, мэтаю ўсяе гаспадарчае жыцьцядзейнасьці Старога і Белага/Новага Лепляў напрацягу наступных 2-х стагодзьдзяў (1609-1805) сталася спараджэньне прыбытку на карысьць таго кляштара ў Вільні. У Новым Леплі Сапега яшчэ выступіў заснавальнікам уніяцкай царквы і р.-к. касьцёла. — З гэтых рацыяў, прыкасьцельнае разьмяшчэньне новага помніка, з ініцыятывы пробашча мясцовае рыма-каталіцкае парафіі, хіба што найбольш апраўданае: бо ў лепельскай гісторыі Леў Сапега вызначыўся мабыць як дабрадзей ня столькі мястэчка — колькі менавіта Касьцёла, нават калі й за кошт мястэчка напрацягу 2 сотняў гадоў.

Вуліца пры Яне Чачоце была Шляхецкая — а цяпер Данукалава
         А так-то ажыўленьне культурнага жыцьця ў гэтым досыць важным і культурным некалі мястэчку трэба канешне толькі вітаць, у любых праявах. Ужо ў XIX ст. у Леплі існавалі агульнаадукацыйныя навучальныя ўстановы ды тэхнічная школа пры канале. Вакол гэтых установаў, іншых установаў уезднага мястэчка (ад 1802-1805 г.), ды ўправы, адміністрацыі і тэхнічнай службы Бярэзінскага канала, у пачатку-сярэдзіне ХІХ ст. сфармавалася пэўнае кола пэдагагічнай, службовай і тэхнічнай інтэлігэнцыі. Найвялікшай знакамітасьцю тагачаснага лепельскага інтэлігэнтнага жыцьця варта ўважаць Яна Чачота ( Jan Czeczot ). Пасьля вызваленьня з Сыбіры, служачы ва Управе канала напрацягу шэрагу гадоў, Чачот прысьвячаў час зьбіраньню беларускага сялянскага фальклору ў ваколіцах: нездарма матэрыял зь лепельшчыны склаў потым істотную частку ў яго „Piosnkach wiesniaczych z nad Niemna i Dzwiny“ Wilno 1846 (на што паказваюць заўвагі і камэнтары ў кніжцы). Сапраўды, Ян Чачот у Леплі: славутая постаць культуры ўсяго былога ВКЛ і адзін з перад-пачынальнікаў нова-беларускай літаратуры — от фігура, што напэўна заслугоўвала-бы там на ўшанаваньне! Не выключаю, што можна-бы нават вызначыць там яго колішні адрас.
        ...Што праўда, „катэгарычны пратэст“ праваслаўнай царквы выглядае сапраўдным кур'ёзам. — Рэч у тым, што мала таго, што пачатковым заснавальнікам першай (нова-)лепельскай царквы быў гэты самы Леў Сапега: а што спонсарам-фундатарам (калятарам) абедзьвюх цэркваў у Новым Лепелі, г.зн. перанятых там потым праваслаўнай царквой пасьля скасаваньня уніі, выступаў яшчэ ў пачатку XIX ст. той самы віленскі жаночы бэрнардынскі кляштар, якому Сапега падараваў Лепель у 1609 г. Ці ня грэх (няўдзячнасьці) лепельскім праваслаўным на Сапегу наракаць.

P.S. У арыгінальным тэксьце на
lepel.by выказана дасьціпная здагадка, што „возможно, уже через некоторое время сюда будут приходить молодожёны и возлагать цветы, подобно тому, как это бывает у памятника Ленину “ (!!) :) — Vaš Suziralnik спадзяецца, што кс. проб. Аніскевіч будзе такіх ад помніка адганяць: ну бо, пры ўсёй прыхільнасьці й павазе да найтрадыцыйнейшых традыцыяў, усё-ж лепельскім молодожёнам касьцельны фундатар канцлер ВКЛ Леў Сапега — ня крыўскі стод урадлівасьці ў сьвятой дуброве! :)

Нататка аб Лепелі і тамтэйшай р.-к. парафіі з выданьня Nasze Kościoły. Tom 1. Pod red. ks. J. Żyskara. Warszawa-Peterburg 1913, s. 397 usw.




 

Comments

( 6 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
[info]maystra wrote:
14 Врс 2010 06:46 (UTC)
Цікавы разгорнуты агляд! :)
[info]suziralnik wrote:
14 Врс 2010 12:28 (UTC)
Дзяк.!
[info]kurt_bielarus wrote:
14 Врс 2010 07:43 (UTC)
добра напісаў)
[info]suziralnik wrote:
14 Врс 2010 12:34 (UTC)
Лепель на мой погляд мае пэўную адметнасьць на "савецкай" (перад 1939 г.) Віцебшчыне, у тым, што пры ўсёй звычайнай саветазаванасьці, мястэчка ля возера і былых закінутых каналаў захоўвае рысы нейкай натуральнай прыгажосьці і нават адбіткі былой значнасьці. І нават начальства там, здаецца, памяркоўнае.
(Ананімна) wrote:
12 Крс 2012 11:15 (UTC)
лепель
История лепеля с 1439 года http://mistikatv.ru/istoriya-lepelya/lepl-v-1439-1900.html
[info]suziralnik wrote:
12 Крс 2012 12:42 (UTC)
Re: лепель
Дзякуй.
( 6 камэнтароў — Пракамэнтаваць )